1
Техническая поддержка / Re: Предложения по улучшению работы АРМ трейдера торговой системы по ценным бумагам
« : Июня 08, 2016, 03:14:33 pm »Па магчымасці часцяком карыстаюся праграмамі на беларусам мове і паверце гэта не замінае. І яшчэ парэкамендую Вам пераставіць сабе сітуацыю, пры якой, скажам рускi праграміст пісаў бы праграму на мове суседняй дзяржавы.Моўнае пытанне гэта не плоскасць біржы, а сфера дзяржавы і асабіста нас з вамі. Калі мы будзем на ёй гаварыць, а дзяржава створыць нармальную вертыкаль - белмоўныя дзяцячы садок, школа, універсітэт, то Вам не трэба будзе тут нічога пісаць. А пакуль перакладаць такую колькасць інфармацыі немэтазгодна.
А вось выкарыстоўваць нацыянальныя матывы ў аздабленні сайта, друкаванай прдукцыі, а таксама называць па-беларуску праграмныя прадукты і сістэмы біржы ніхто забараніць не можа. Тым больш з часоў "БЕКАСА" ніякага крэатыву не было. Вось падымі мяне ўноч і запытай што такое "краудсорсинговая площадка " я ніколі не ўспомню, а "БЕКАС" нічым з галавы не выкалупаеш, бо асацыяцыя з птушкай устойлівая.
На галоўнай старонцы сайта біржы ёсць банер, вушы якого калі не памыляюся растуць з Нацбанку - "Грошы любяць разумных людзей". Трапна і малюнак у тэму, у мяне ў дзяцінстве была кніга з такой ілюстрцыяй, казка называлася "З рога ўсяго многа". Вось гэта нармалёвы падыход.