Просмотр сообщений

В этом разделе можно просмотреть все сообщения, сделанные этим пользователем.


Сообщения - Ліхвяр

Страницы: [1]
1
Па магчымасці часцяком карыстаюся праграмамі на беларусам мове і паверце гэта не замінае. І яшчэ парэкамендую Вам пераставіць сабе сітуацыю, пры якой, скажам рускi праграміст пісаў бы праграму на мове суседняй дзяржавы.
Моўнае пытанне гэта не плоскасць біржы, а сфера дзяржавы і асабіста нас з вамі. Калі мы будзем на ёй гаварыць, а дзяржава створыць нармальную вертыкаль - белмоўныя дзяцячы садок, школа, універсітэт, то Вам не трэба будзе тут нічога пісаць. А пакуль перакладаць такую колькасць інфармацыі немэтазгодна.

А вось выкарыстоўваць нацыянальныя матывы ў аздабленні сайта, друкаванай прдукцыі, а таксама называць па-беларуску праграмныя прадукты і сістэмы біржы ніхто забараніць не можа. Тым больш з часоў "БЕКАСА" ніякага крэатыву не было.    Вось падымі мяне ўноч і запытай што такое "краудсорсинговая площадка " я ніколі не ўспомню, а "БЕКАС"  нічым з галавы не выкалупаеш, бо асацыяцыя з птушкай устойлівая.

На галоўнай старонцы сайта біржы ёсць банер, вушы якого калі не памыляюся растуць з Нацбанку  - "Грошы любяць разумных людзей". Трапна і малюнак у тэму, у мяне ў дзяцінстве была кніга з такой ілюстрцыяй, казка называлася "З рога ўсяго многа". Вось гэта нармалёвы падыход.

2
И цветовая гамма форума какая-то однообразная - сине-голубая. Может расширить цветовую палитру.
Не пагаджуся, у Вас жа фінансавый форум, тут усё павінна быць дакладна і лаканічна, нічога лішняга. Мне інтэрфейс спадабаўся, нічога не адцягвае ўвагу, не перагружае экран, ёсць магчымасць сканцэнтравацца выключна на пытаннях фінансаў :)

3
Очень бы хотелось иметь возможность приобритения облигаций для физлиц онлайн, без необходимости посещения брокера каждый раз. Пранируется ли подобный функционал в личном кабинете биржи?
Калі самастойна, то навошта тады брокер? Тут пытанне хутчэй да брокера, каб ён прыдумаў сістэму пры якой кліенту-фізіку не трэба да яго кожны раз таскацца. Банкі маглі б нтэгрыраваць гэта ў свой інтэрнэт-банкінг.

Ідэя пазбегнуць пасрэдніка-брокера неблагая, але на рынку каштоўных папер шмат акалічнасцяў і не кожны фізік здолее ў іх разабрацца, для таго і існуюць прафесійныя яго ўдзельнікі.

4
Інвестарамі 204-га, 209-га і 210-га выпуска дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый пазначаны як юрыдычныя, так і фізічныя асобы.

Пытанне:
Якім чынам фізічнай асобе набыць гэтыя каштоўныя паперы?
Куды ісці, якія рахункі адкрываць, з кім заключаць дамовы?
Ці ёсць для насельніцтва спецыяльны вэб-інтэрфейс для кантролю сваіх аперацый?
Добрый день. Со всей необходимой информацией для приобретения вышеперечисленных ценных бумаг Вы можете ознакомиться здесь. Также Вы можете обратиться с вопросами к профессиональным участникам рынка ценных бумаг, подтвердившим готовность оказания услуг физическим лицам по операциям с государственными валютными облигациями в бездокументарной форме, контакты которых можно найти здесь, выбрав сегмент рынка «Фондовый рынок».

Дзякую спецыялістам біржы за аператыўны адказ.
Улічваючы што гэты форум анасаваны як пляцоўка для абмену думакамі, меркаваннямі і інфармацыяй, то было б няблага, каб нехта з прафесійных удзельнікаў рынка каштоўных папер падцвердзіў ці правільна я зразумеў алгарытм набыцця фізічнымі асобамі дзяржаўных валютных аблігацый.
Такім чынам, пазваніўшы па тэлефоне аднаго з банкаў, падказанага  спецыялістамі біржы, ў мяне склалася такая схема:
 
1. Заключаю з банкам дагавор камісіі ў якім банк бярэ на сябе абавязак купляць для мяне аблігацыі і ў якім фіксуецца памер узнагароджвання банку за яго паслугі.
2. Заключаю дагавор на адкрыццё бягучага рахунку на які я буду залічаць грошы для набыцця каштоўных папер і куды будзе "капаць" % па аблігацыях (можа разава ўзымацца плата).
3. Заключаю з банкам дагавор на адкрыццё рахунку "дэпа" на які мне паступяць каштоўныя паперы пасля здзелкі (таксама бярэцца плата).
4. Залічаю пэўную сумму валюты на свой бягучы рахунак.
5. Даю даручэнне банку на куплю канкрэтнай колькасці каштоўных папер ці на канкрэтную сумму грошай.


Мае выдаткі:
разавыя: адкрыццё бягучага рахунку + адкрыццё рахунку "дэпа"
за кожную здзелку: % камісіі банка + % біржы + плата за дэпазітарны пералік.

Усё правільна?
А вось калі прафесійны ўдзельнік не з'яўляецца банкам?

5
Інвестарамі 204-га, 209-га і 210-га выпуска дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый пазначаны як юрыдычныя, так і фізічныя асобы.

Пытанне:
Якім чынам фізічнай асобе набыць гэтыя каштоўныя паперы?
Куды ісці, якія рахункі адкрываць, з кім заключаць дамовы?
Ці ёсць для насельніцтва спецыяльны вэб-інтэрфейс для кантролю сваіх аперацый?

Страницы: [1]